Бендэр-Ленгэ
Выгляд
Бендэр-Ленгэ
| ||||||||||||
Бендэр-Ленгэ (перс. بندر لنگه) — партовы горад на поўдні Ірана, у астане Хармазган. Адміністрацыйны цэнтр шахрэста Бендэр-Ленгэ. Чацвёрты па колькасці насельніцтва горад астана. Знаходзіцца ў заходняй частцы Хармазгана, на раўніне Гермсір, на ўзбярэжжы Персідскага заліва. Бендэр-Ленгэ размешчаны прыблізна за 150 кіламетраў на паўднёвы захад ад Бендэр-Абаса, адміністрацыйнага цэнтра астана і за 1060 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Тэгерана.