Бентас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыповыя прадстаўнікі макрабентасу

Бентас (ад грэч. Βένθος — глыбіня) — сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на грунце і ў грунце дна вадаёмаў. У акіяналогіі бентас — арганізмы, якія насяляюць марское дно; у прэснаводнай гідрабіялогіі — арганізмы, якія насяляюць дно кантынентальных вадаёмаў і вадацёкаў. Жывёлы, якія адносяцца да бентасу, называюцца заабентасам, а расліны — фітабентасам. Да бентасу адносяцца таксама многія пратысты (напрыклад большасць фарамініфер).