Боўлінг
Выгляд
Боўлінг (ад англ.: to bowl — каціць) — спартыўная гульня ў шары, якая паходзіць ад гульні ў кеглі. Мэта гульні - збіць з дапамогай як мага меншай колькасці шароў кеглі, устаноўленыя асаблівым чынам у канцы дарожкі без абмежаванняў. У свеце існуе шмат разнавіднасцяў боўлінга: 5-кегельны боўлінг адрозніваецца ад 10-кегельнага не толькі колькасцю кегляў, але і, напрыклад, колькасцю кідкоў у кожным фрэйме, а таксама рознай гульнявой каштоўнасцю кегляў, кэндлпін-боўлінг адрозніваецца, перш за ўсё формай кегляў, якія нагадваюць свечкі і іншыя. Самы распаўсюджаны ў свеце варыянт - гэта 10-кегельны боўлінг, у якім кеглі ўстаноўлены ў выглядзе трохвугольніка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- JOWDY, John. Technika bowlingu pro maximální skóre. Redakce Vlastimil Talaš a Ivana Milotová; překlad Kateřina Bělecká; ilustrace Roberto Sabas. 1. vyd. Praha : TALPRESS, spol. s r. o., 2005. 208 s. ISBN 80-7197-259-2. (чэш.)