Бізун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скураны дзевяціхвастовы бізун («кошка»). Доларавая банкнота прыведзеная для параўнання памераў.

Бізун — прылада для цялеснага пакарання. У найбольш агульным выпадку ўяўляе сабой некалькі (часцей за ўсё — ад двух да дзевяці) плеценых хвастоў са скуры ці іншага матэрыялу, аб’яднаных дзяржаннем. Цялесныя пакаранні пры дапамозе бізуна (лупцаванне, порка) былі распаўсюджаны цягам усёй чалавечай гісторыі. Варыянтам бізуна з’яўляецца канчук.

Шырока вядомы метад «бізуна і перніка» — падыход да кіравання ці выхавання шляхам пакарання («бізун») і ўзнагароды («пернік»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]