Бітва за Шушу (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Шушу
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)
Дата 4—9 лістапада 2020
Месца г. Шуша
Вынік перамога Азербайджана
Праціўнікі
 Азербайджан Нагорна-Карабахская Рэспубліка Нагорны Карабах
 Арменія
Страты
больш за 200 забітых больш за 800 забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва за Шушу — баявыя дзеянні, якія доўжыліся з 4 па 9 лістапада 2020 года падчас Карабахскага канфлікту.

У сярэдзіне кастрычніка, прасоўваючыся ад горада Джэбраіл, азербайджанскія ваенныя захапілі горад Гадрут. Пазней азербайджанскія сілы прасунуліся далей на поўнач, увайшоўшы ў раён горада Шуша. Азербайджан узяў пад кантроль сяло Чанакчы і частку стратэгічнай дарогі Шуша—Лачын 4 лістапада, а армянскія войскі пасля закрылі дарогу для мірнага насельніцтва. 8 лістапада прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што азербайджанскія сілы ўзялі пад свой кантроль горад; Арменія адмаўляла прадстаўленую інфармацыю[1]. На наступны дзень Міністэрства абароны Азербайджана апублікавала відэа з горада, якое пацвярджае поўны кантроль Азербайджана[2]. У той жа дзень улады НКР пацвердзілі, што страцілі кантроль над Шушай[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сили Азербайджану штурмують Шушу. Український мілітарний портал. Праверана 9 лістапада 2020.
  2. Військові Азербайджану показали відео з Шуша | MIL.IN.UA. Український мілітарний портал. Праверана 9 лістапада 2020.
  3. Վահրամ Պողոսյան/Vahram Poghosyan. www.facebook.com. Праверана 9 лістапада 2020.