Вуліца Будзённага (Гомель)
Выгляд
Будзённага Вуліца Гомель | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Навабеліцкі |
Гістарычны раён | пасёлак Масцішча |
Працягласць | 1200 м |
Аўтобусныя маршруты | 12, 30 |
Ранейшыя назвы | Кавалерыйская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будзённага (раней Кавалерыйская) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Гомеля (Навабеліцкі раён). Названая ў 1930-я гады ў гонар Сямёна Будзённага. Працягласць 1200 м, ад вытворчасцяў, карпусоў дрэваапрацоўчага камбінату (ля сучаснай вуліцы Кавалерыйскай) да вуліцы Зайцава. Пачала фармавацца ў 1930-я гады. Забудаваная 1-павярховымі драўлянымі і цаглянымі індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу.
Назвы вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- З 1930-х — Будзённага
- канец 1940—1985 — Кавалерыйская
- З 1985 — Будзённага