Вуліца Царыкава (Гомель)
Выгляд
Вуліца Царыкава (былая Іншагарадняя 2-я) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы горада Гомеля. Названая ў 1952 годзе ў гонар Барыса Андрэевіча Царыкава. Працягласць 1800 м, ад Касманаўтаў праспекта да 8-й Іншагародняй вул. Забудоўвалася з канца 19 ст. індывідуальнымі 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Сучаснае аблічча вуліцы фармуецца з пачатку 1980-х гадоў, калі пачалі ўзводзіць 9-павярховыя жыл (Гомель)ыя дамы ў спалучэнні з іншымі аб'ектамі.
На доме № 3 усталяваная памятная дошка аб назве вуліцы, на д. № 38 — мемарыяльная дошка Царыкаву. Аўтобусныя маршруты: 6, 11, 25, 25а, 25в, 48.