Вуліца Якуба Коласа (Гомель)
Appearance
Якуба Коласа вуліца Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Чыгуначны |
Працягласць | 990 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Якуба Коласа — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Названая ў 1930-я гады ў гонар Якуба Коласа. Працягласць 990 м, ад праспекта Касманаўтаў да завулка Якуба Коласа. У 1930-я гады забудоўваецца драўлянымі 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца з канца 1970-х гадоў.