Выбар крытыкаў (кінапрэмія)
Выгляд
Выбар крытыкаў | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | Critics Choice Association[d] |
Заснаванне | 1996 |
Краіна | |
Сайт | criticschoice.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Вы́бар кры́тыкаў» (англ.: Critics' Choice Movie Awards, раней вядомая як Broadcast Film Critics Association Award) — кінапрэмія, якая прысуджаецца Асацыяцыяй кінакрытыкаў вяшчальных кампаній. Намінанты аб'яўляюцца ў снежні. Пераможцы вызначаюцца далейшым галасаваннем і аб’яўляюцца на цырымоніі ў студзені наступнага года.
Першапачаткова ўзнагароды называліся проста Critics' Choice Awards. У 2010 годзе да іх назвы было дададзена слова Movie, каб адрозніць іх ад Critics' Choice Television Awards, якія былі ўпершыню ўручаны ў наступным годзе нядаўна створанай Асацыяцыяй тэлевізійных крытыкаў. Назва Critics' Choice Awards цяпер афіцыйна адносіцца да цырымоніі ўручэння ўзнагарод як у кіно, так і на тэлебачанні[1].
Катэгорыі
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы фільм (з 1995)
- Найлепшая рэжысура (з 1995)
- Найлепшы акцёр (з 1995)
- Найлепшая актрыса (з 1995)
- Найлепшы акцёр другога плана (з 1995)
- Найлепшая актрыса другога плана (з 1995)
- Найлепшы фільм на замежнай мове (з 1995)
- Найлепшы малады выканаўца (з 1996)
- Найлепшы анімацыйны фільм (з 1998)
- Найлепшая песня (з 1998)
- Найлепшая музыка (з 1999)
- Найлепшы акцёрскі ансамбль (з 2001)
- Найлепшая камедыя (з 2005)
- Найлепшы адаптаваны сцэнар (з 2009)
- Найлепшы арыгінальны сцэнар (з 2009)
- Найлепшая аператарская работа (з 2009)
- Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка (з 2009)
- Найлепшы дызайн касцюмаў (з 2009)
- Найлепшы макіяж (з 2009)
- Найлепшы мантаж (з 2009)
- Найлепшыя візуальныя эфекты (з 2009)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Critics Choice Awards . Праверана 8 сакавіка 2024.