Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2020

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сустрэча 27 лютага 2020 г.[правіць зыходнік]

Месца правядзення: Сядзіба ГА «Фаланстэр». Адрас: вул. Бядулі, 3, памяшканне 2н (ст. метро "Плошчы Перамогі").
Час: 18:30—20:00. Da voli (размовы) 22:09, 17 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Удзельнікі[правіць зыходнік]

  1. Развіццё вікісупольнасці ў 2020 г.;
  2. Справаздача Wikimedia Community User Group Belarus за 2019 г. Тры мэты леташняга плана;
  3. Спіс артыкулаў пра Беларусь да конкурсу «Віківясна-2020»;
  4. 13 парадаў у дасягненні бачання Вікімедыі 2030 г., што будуць вынесены для абмеркавання на «Вікісаміце-2020» у Берліне 3-5 красавіка.
  5. Адсутнасць беларускіх бібліятэк у Шаблон:Вонкавыя спасылкі і Модуль:Бібліяінфармацыя, што замінае вікі-пачынанню «Галерэі, бібліятэкі, архівы і музэі»  (англ.).

Вынікі сустрэчы[правіць зыходнік]

  1. Накірункамі развіцця ў 2020 г. вызначылі пашырэнне працы з Вікізвесткамі, працу з музеямі і бібліятэкамі, дапамогу новым удзельнікам, а таксама віківандроўкі. Бліжэйшая віківандроўка прапанавана на 14-15 сакавіка.
  2. Дзве з трох мэтаў леташняга плана Суполкі ўдзельнікаў (User group) на meta.wikimedia.org дасягнуты.
  3. Каардынатарам конкурсу «Віківясна-2020» ад Беларусі пагадзіўся выступіць удзельнік W, яму будуць дапамагаць Raviaka Ruslan і Dymitr. Удзельнікі сустрэчы вырашылі перапрацаваць спіс артыкулаў конкурса Віківясна-2020, якія тычацца Беларусі, кожны зробіць невялікі ўнёсак па замене ужо добра прапрацаваных артыкулаў на новыя. Таксама было вырашана дадаць артыкулы на рэлігійную тэматыку, як частку беларускай культуры. Конкурс пачынаецца 21 сакавіка.
  4. Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з асобнымі парадамі ў дасягненні бачання Вікімедыі 2030 г. і пагадзіліся, што яны заслугоўваюць падтрымкі.