Віцебскі праспект (Санкт-Пецярбург)
Віцебскі праспект — адна з галоўных магістраляў паўднёвай часткі Санкт-Пецярбурга, адзін з асноўных ўездаў у горад. Праходзіць ўздоўж чыгункі ад злучальнай галіны і Паркавай вуліцы праз Маскоўскую шашу, кальцавую аўтадарогу і мікрараён Шушары да Пецярбургскай шашы пры ўездзе ў Пушкін. З'яўляецца працягам Паветраплавальнай вуліцы пасля пераходу праз Артылерыйскі пуцеправод. Праходзіць па тэрыторыі Маскоўскага і Пушкінскага раёнаў горада. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Паркавай вуліцы.
Перайменаваны 12 лістапада 1962 па найменні ўчастка прылеглай чыгункі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да лістапада 1962 гэты вялікі праезд называўся Купчынская дарога, бо ён вёў у былую вёску Купчына.
У 1966 годзе быў пабудаваны аўтадарожны пуцеправод праз праспект Славы і вуліцу Ціпанава.
26 мая 2005 года адкрыты ўчастак ад ст. м. «Купчына» да Маскоўскай шашы з пуцеправодам над пуцямі метрапалітэна.