Гербы былых югаслаўскіх рэспублік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гербы былі ў кожнай з 6 югаслаўскіх рэспублік. Герб з'яўляўся ў якасці знака дзяржаўнай улады на дакументах рэспубліканскага ўзроўня, напрыклад на дакументах рэспубліканскіх устаноў, на вадзяных знаках.

Так выглядалі гербы шасці рэспубалік СФРЮ:


Сацыялістычная Рэспубліка Боснія і Герцагавіна

Сацыялістычная Рэспубліка Чарнагорыя

Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя

Сацыялістычная Рэспубліка Македонія

Сацыялістычная Рэспубліка Славенія

Сацыялістычная Рэспубліка Сербія

Гэтыя гербы спалучалі элементы гістарычных гербаў са знакамі новай сацыялістычнай палітычнай сістэмы (нацыянальныя эмблемы на гербах Сербскай і Харвацкай сацыялістычных рэспубалік). Славенская гара Трыглаў была знакам Славенскага Вызваленчага фронту падчас Другой сусветнай вайны. У тых выпадках, дзе старыя эмблемы палічылі непадыходнымі, іх замянілі на неафіцыйныя нацыянальныя знакі: выява гары Лоўчэн c маўзалеем Пятра II Пятровіча для Чарнагорыі і трубы для Босніі і Герцагавіны.