Глівіцкі канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баржа на Глівіцкім канале

Глівіцкі канал — суднаходны канал у Польшчы, звязвае Верхні каменна-вугальны басейн з сістэмай р. Одры. Праходзіць паміж гг. Глівіцы і Кендзежын-Козле. Даўжыня 40,6 км. Уключае часткова р. Кладніцу; мае 6 двухкамерных шлюзаў. Збудаваны ў 1933-39.