Грамадзянскі амфітэатр у Аквінкуме

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антычны амфітэатр
Грамадзянскі амфітэатр у Аквінкуме
47°31′58,66″ пн. ш. 19°02′20,46″ у. д.HGЯO
Краіна  Венгрыя
Горад Будапешт
Статус Помнік архітэктуры
Стан Руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадзянскі амфітэатр — адна з найважнейшых славутасцей сярод руін старажытнарымскага горада Аквінкум. Адзін з двух амфітэатраў рымскага горада (другі — больш аб'ёмны Ваенны амфітэатр, або Амфітэатр легіянераў)[1]. Размяшчаецца побач з асноўнай тэрыторыяй Аквінкума, але за межамі гарадскіх сцен. Цяпер знаходзіцца на тэрыторыі БудапештаОбудзе).

Грамадзянскі амфітэатр Аквінкума

Амфітэатр выкарыстоўваўся для гладыятарскіх баёў і баёў з дзікімі жывёламі.

Будынак мае форму эліпса. На арэну вядуць два праходы, размешчаных адзін насупраць аднаго. У амфітэатры магло размясціцца каля 5-6 тысяч гледачоў.

Амфітэатр адкрыты ў 1880 годзе.

Зноскі