Гіганцкі слалам
Слалам-гігант — разнавіднасць гарналыжнай дысцыпліны. Спаборніцтвы па слаламе-гіганце праводзяцца ў адпаведнасці з правіламі Міжнароднай лыжнай федэрацыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню спаборніцтвы па горных лыжах, у тым ліку па відзе, падобным да сучаснага слаламу-гіганта, былі арганізаваны Маціясам Здарскт (Mathias Zdarsky) у Ліліенфельдзе ў 1905 годзе.
ФІС увяла слалам-гігант у якасці чацвёртай дысцыпліны ў праграму чэмпіянату свету па гарналыжным спорце ў 1950 г у Аспене разам з хуткасным спускам, слаламам і камбінацыяй. Першымі чэмпіёнамі свету па слаламе-гіганце былі Дагмар Ром і Зена Кола. Найбольш паспяховымі спартсменамі ў гэтым відзе за ўсю гісторыю Алімпійскіх гульняў былі Дэбора Кампаньёні і Альберта Томба, якія выйгралі двойчы на алімпійскіх гульнях гэты від.
З арганізацыяй шматэтапных спаборніцтваў на Кубак свету па гарналыжным спорце гэтая дысцыпліна стала адным асноўных відаў шматтуравых спаборніцтваў. Спартсмен, які перамагае ў гэтай дысцыпліне больш за іншых на этапах Кубка свету на працягу сезону, узнагароджваўся малым Хрустальным глобусам. Найбольш паспяховымі спартсменамi за ўсю гісторыю Кубкаў свету ў гэтай дысцыпліне былі Фрэні Шнайдэр, які чатыры разы атрымліваў малы Хрустальны глобус і 20 разоў перамагаў на асобных этапах, Інгемар Стэнмарк восем разоў атрымліваў малы Хрустальны глобус і 46 разоў перамагаў у спаборніцтвах па слаламе-гіганце на асобных этапах Кубка свету.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гіганцкі слалам