Данелаг
Данелаг (стар.-англ.: Dena lagu; дацк.: Danelagen) — вобласць у паўночна-ўсходняй частцы Англіі, якая адрознівалася асаблівай прававой сістэмай і сацыяльнай структурай. Яна была перанята ад дацкіх вікінгаў, якія захапілі гэтыя землі ў IX стагоддзі. Так, у Данелагу штраф за забойства чалавека вызначаўся яго сацыяльным статусам, а не сацыяльным статусам яго сеньёра, як у іншых рэгіёнах краіны. Сфера правапарушэнняў пад юрысдыкцыяй каралеўскіх судоў была значна большай. Галоўным адрозненнем у сацыяльнай структуры быў клас вольных сялян, тым часам як на тэрыторыі астатняй Англіі сялянства пераважна было прыгонным.
Пасля аднаўлення ўлады англасаксонскіх каралёў над Данелагам у пачатку X стагоддзя скандынаўскае права і звычаі захаваны, а многія ўвайшлі ў агульнаанглійскую практыку. Спецыфіка юрыдычнай сістэмы паўночна-ўсходняй Англіі перажыла нармандскае заваяванне і існавала цягам сярэдневякоўя.
Геаграфічна Данелаг дзяліўся на чатыры рэгіёны:
- Нартумбрыя (цэнтр — Ёрк);
- «Вобласць пяці бургаў» (Саюз пяці гарадоў) — Лінкальн, Нотынгем, Лестэр, Дэрбі і Стэмфард;
- Усходняя Англія;
- паўднёва-ўсходняя частка Англіі (Эсэкс, Кембрыджшыр, Бедфардшыр, Бекінгемшыр)
Мяжа паміж Данелагам і англасаксонскай тэрыторыяй прыблізна праходзіла ва паўднёва-заходнім кірунку ад Лондана да Чэстэра.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данелаг
- Энцыклапедыя Брытаніка (англ.)