Дзёруры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзёруры ў суправаджэнні сямісэну

Дзёруры — жанр драматычнай рытмаванай прозы Японіі, прызначанай адмыслова для рэчытатыўных спеваў.

Прататыпам для Дзёруры было мастацтва вандроўных манахаў, якія збіралі міласціну чытаннем урыўкаў з самурайскіх гераічных хронік.

У 2-й палове XVI ст. узнікае Дзёруры. Вакальна-выканальніцкая тэхніка ўспрымаецца цалкам (неўзабаве ўводзіцца ва ўжыванне трохструнны «сямісэн»), змест тэкстаў падвяргаецца грунтоўнай рэдакцыі. Так, напрыклад, чароўны волат самурайскіх хронік, грозны Усівакамару, у Дзёруры выступае ў абліччы закаханага хлопчыка, які цалкам залежыць ад лёсу.

Гісторыя дзёруры падзяляецца на дзве стадыі. У першай дзёруры ўяўляе сабой невялікія тэксты для спеваў. Другая стадыя пачынаецца з канца XVI стагоддзя, калі дзёруры было прыстасаванае для музычнага суправаджэння лялечных паказаў — любімага відовішча гарадскога насельніцтва. Росквіт дзёруры як жанру вакальнага мастацтва і як жанру драматычнай прозы адносіцца да першай паловы XVIII стагоддзя і звязаны з імёнамі знакамітага спевака Такэмато Гідаю, селяніна з Сэтцу, і пісьменніка Цікамацу, які стварыў цыкл дзёруры на тэмы з жыцця гараджан.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рубель В. А. Японська цивілізація: традиційне суспільство і державність. — Київ: «Аквілон-Прес», 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]