Перайсці да зместу

Драўляная царква сяла Хірышэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Драўляная царква сяла Хірышэнь
46°58′21″ пн. ш. 28°52′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Малдова
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1642
Вышыня 27 ± 1 м
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — драўляны праваслаўны храм, пабудаваны ў 1642 годзе ў малдаўскім сяле Хірышэнь. У цяперашні час царква з'яўляецца экспанатам Музея сяла ў Кішынёве, Малдова.

Царква была ўзведзена ў 1642 годзе жыхарамі вёскі Хірышэнь, і першапачаткова размяшчалася не ў гэтым сяле, а ў манастыры вёскі Хыржаўка. У 1821 годзе манастыр пераехаў у іншае месца, а царкву разабралі і перанеслі ў Хірышэнь (цяпер Тэленешцкі раён), дзе яна працягвала дзейнічаць да 1928 года, пакуль там не быў пабудаваны каменны храм. Старую царкву працягвалі выкарыстоўваць як адпявальную пры могілках[1].

На пачатак 21 ст. будынак быў у вельмі дрэнным стане. У яго не было даху, драўляныя сцены былі пашкоджаныя дажджом і снегам. Этнаграфічны музей Кішынёва пачаў перагаворы з жыхарамі вёскі аб пераносе будынка ў сталіцу. У рэшце рэшт яны пагадзіліся, і ў 2009 годзе храм быў разабраны і перанесены ў Кішынёў, дзе пачаліся рэстаўрацыйныя работы[2]. Рэстаўратары імкнуліся захаваць столькі арыгінальных элементаў, колькі было магчыма, таму яны выкарыстоўвалі арыгінальныя вырабы з дрэва і апрацоўвалі іх адмысловымі матэрыяламі для павышэння даўгавечнасці. Дах быў зроблены занава[3].

Царква была асвячона восенню 2011 года ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы. Гэта найстаражытнейшы рэлігійны помнік Малдовы, а таксама самая вялікая драўляная царква ў краіне — 27 метраў у вышыню[4].

Варвара Бузілэ, сакратар этнаграфічнага музея, заявіла, што царква з'яўляецца адзінай у сваім родзе ў Рэспубліцы Малдова на дадзены момант (2011). Яна сказала: «Паўночны малдаўскі стыль гэтай царквы робіць яе падобнай з цэрквамі Букавіны. У цяперашні час у нас няма іншай царквы такога тыпу, у якой бы была такая вышыня і падобныя добрыя прапорцыі». Вядома аб існаванні яшчэ адной падобнай царквы ў Тэленешцкім раёне, але яна была знесена ў 1980-х гадах[3].

Знос старой царквы

[правіць | правіць зыходнік]

Цырымонія асвячэння

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Biserica medievală "Adormirea Maicii Domnului", Muzeul Satului, or. Chișinău(недаступная спасылка). ortodox.md (1 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  2. Biserica de lemn din Hirișeni, montată la Muzeul Satului din Chișinău(недаступная спасылка). Jurnal de Chișinău (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  3. а б O biserica de lemn veche din 1642 poate fi vizitată la Muzeul Satului. Timpul de dimineață (27 верасня 2011). Праверана 27 чэрвеня 2015.
  4. Biserica din Hirișeni – strămutată la Chișinău. ortodox.md (9 кастрычніка 2014). Праверана 27 чэрвеня 2015.