Перайсці да зместу

Жарнасек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жарнасек — прозвішча.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне прозвішча

[правіць | правіць зыходнік]

Імаверна, паходзіць ад прафесійнай мянушкі — жарнасек — рамеснік, які вырабляў (насякаў або высякаў — сек) з камянёў жорны (плоскія круглыя камяні, прызначаныя для лушчэння і размолу збожжа і іншай цвёрдай сыравіны). У рускай мове побач уласнага Жерносек, сустракаецца таксама Жернасек, Жарнасек і іншыя варыянты, што тлумачыцца простай транслітарацыяй з іншых моў, у тым ліку з беларускай.

Геаграфія прозвішча

[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі прозвішча Жарнасек найболей распаўсюджана ў Брэсцкай (69 % з агульнай колькасці Жарнасекаў у Беларусі), Мінскай (28 %) і Магілёўскай (3 %) абласцях[1].

У свеце розныя варыянты напісання прозвішча распаўсюджаны наступным чынам:

Прозвішча Падабенства % Колькасць

асоб

Краіна
Жарнасек 100 15 Беларусь
Zharnasek 100 2 ЗША
Жерносек 89 2,432 Беларусь
Zhornosek 89 2 Украіна
Sarnosek 82 1 Польшча
Zernosek 82 1 Латвія
Zhernosyk 78 55 Украіна
Жернасек 78 24 Беларусь
Жерносік 78 5 Беларусь
Sarnoszek 78 1 Польшча
Czarnousik 74 2 Польшча
Jarnosik 71 1 Дамініканская Рэспубліка
Žernosek 71 1 Эстонія
Czernoschek 70 17 Германія
Sarnaszek 67 19 Польшча
Czernosik 67 8 Аўстрыя
Czarnecik 67 1 Нарвегія
Czarnasik 67 1 Польшча
Jarnuszek 67 1 Польшча
Tschernoschek 64 12 Аўстрыя
Czernousik 63 1 Польшча
Černošek 59 340 Чэхія
Jarnocik 59 2 Польшча
Černoušek 56 100 Чэхія
Czernoszyc 53 1 Польшча
  • Жарнасекі — былая вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Беларусі.
  • Жарнасекі — аграгарадок у Полацкім раёне Беларусі.
  • Жарнасекава — вёска ў Бешанковіцкім раёне.

Зноскі