Перайсці да зместу

Жыллё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом у Салінасе, Каліфорнія

Жыллё — збудаванне, месца, прызначанае для пастаяннага або часовага пражывання людзей, укрыцця ад неспрыяльнага надвор'я, для сну, адпачынку, вырошчвання патомства, захоўвання прыпасаў.

Прыкметы жылля

[правіць | правіць зыходнік]
Драўляная хата ў Заходняй Беларусі

Жыллё — пэўнае памяшканне, звычайна збудаванне капітальнага тыпу або яго частка. Жыллё павінна мець сцены, перакрыцці, падлогу, столь, дах. Да жылля прад'яўляюцца пэўныя санітарныя і тэхнічныя нормы, у найбольш агульным выглядзе замацаваныя ў Жыллёвым кодэксе. Іншыя разуменні і паняцці жылля маюць суб'ектыўны характар і не ахопліваецца прававым рэгуляваннем жыллёвых адносін.

Жыллём з'яўляецца не любое памяшканне, а менавіта тое, што прызначана для пастаяннага або часовага пражывання людзей. Асноўнае адрозненне жылля ад нежылых памяшканняў складаецца ў розным іх прызначэнні. Першыя прызначаны для пастаяннага або часовага пражывання грамадзян, другія для патрэб прамысловага характару, аб'ектаў інфраструктуры, адміністрацыйных ўстаноў і г.д. Прызначэнне любога будынка і памяшканняў і ім вызначаецца ў тэхнічным пашпарце будынка або збудавання, які вядзецца па дадзеных тэхнічнай інвентарызацыі. Да жылля прад'яўляюцца адмысловыя патрабаванні па санітарна-тэхнічнаму стану. У выпадку парушэння гэтага стану і немагчымасці яго аднаўлення такое жыллё падлягае зносу або пераводу ў нежылы фонд.

Будынак павінен быць дабудаваным. Калі будаўніцтва не завершана, гэта не жыллё, а недабудаваны будынак. Пра тое, што будаўніцтва з'яўляецца завершаным, у прыватнасці, сведчыць акт дзяржаўнай камісіі аб прыёмцы будынку ў эксплуатацыю.

Памяшканне павінна ва ўстаноўленым парадку быць аднесена да жыллёвага фонду. У жылы фонд не ўваходзяць нежылыя памяшканні ў жылых дамах, прызначаныя для гандлёвых, бытавых і іншых патрэбаў непрамысловага характару.

Прыкметы жылых дамоў

[правіць | правіць зыходнік]

Пад жылымі дамамі разумеюць будынкі, якія характарызуюцца сукупнасцю наступных прыкмет:

  • Адпаведнасць будынкаў архітэктурна-будаўнічым, санітарна-гігіенічным, супрацьпажарных і іншым нормам і стандартам, што робіць гэтыя будынка прыдатнымі для пастаяннага пражывання ў іх грамадзян;
  • Прыняцце ў эксплуатацыю камісіяй спецыялістаў збудаванага дома, адпавядае названым умовам;
  • Рэгістрацыя ў органах мясцовага самакіравання будынка як жылога.

Гісторыя жылля

[правіць | правіць зыходнік]

На працягу гісторыі чалавецтва апрабавана мноства разнавіднасцей жылля, у т. л.: пячора, зямлянка, дом, шалаш, палатка і г.д.

Узнікла на золку цывілізацыі як сховішча ад непагоды і драпежных звяроў. Належыць да асноўных матэрыяльных даброт грамадства. Развілося ад будкі і зямлянкі (паўзямлянкі) да наземнай адна- і шматкамернай пабудовы. Тыпы і разнавіднасці жылля абумоўлены ўзроўнем развіцця прадукцыйных сіл, геаграфічным асяроддзем, характарам сацыяльных адносін, узроўнем будаўнічай тэхнікі і культурна-бытавымі традыцыямі. Дыферэнцыяцыя тыпаў жылля пачалася з падзелам грамадства на класы, а з узнікненнем гарадоў вылучыліся тыпы гарадскога і сельскага жылля. Аднакамернай пабудове папярэднічала шматкамернае жыллё родавай абшчыны.

Недатыкальнасць жылля

[правіць | правіць зыходнік]

Жыллё ў Беларусі з'яўляецца недатыкальным. Незаконнае пранікненне ў жыллё або іншае ўладанне асобы, незаконнае правядзенне ў ім агляду або вобшуку, а так жа незаконнае высяленне ці іншыя дзеянні, якія парушаюць недатыкальнасць жылля грамадзян з'яўляюцца злачынным і караецца паводле Крымінальнага кодэксу РБ.