Перайсці да зместу

Залаты глобус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Залаты Глобус)
Залаты глобус
Golden Globe Award
Выява лагатыпа
Тып група ўзнагарод[d] і узнагарода
Заснавальнік HFPA
Заснаванне 1944
Узнагарода за дасягненні ў стварэнні кінастужак і тэлевізійных фільмаў
Краіна ЗША
Месца
Сайт goldenglobes.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Залаты глобус» (англ.: Golden Globe Award) — амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы з 1944 года за кінафільмы і тэлевізійныя карціны.

Гісторыя кінапрэміі «Залаты глобус» бярэ пачатак у 1944 годзе, калі многія зоркі кіно пацягнуліся на студыю Fox, дзе невялікая колькасць замежных журналістаў вызначалі найлепшых за 1943 год. Спрыяльны зыход правядзення першай цырымоніі прадвызначыў далейшае развіццё прэміі ў якасці незалежнай альтэрнатывы рэспектабельнай прэміі Амерыканскай кінаакадэміі.