Зборная Аргенціны па рэгбі
Зборная Аргенціны па рэгбі (ісп.: Selección de rugby de Argentina) — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Аргенціну на міжнародных спаборніцтвах па рэгбі вышэйшага ўзроўню. Нацыянальная каманда кіруецца Аргенцінскім рэгбійным саюзам і з’яўляецца адной з лепшых у свеце. World Rugby адносіць аргенцінскую каманду да зборных першага яруса. Аргенцінцы традыцыйна выступаюць у белай і светла-блакітнай форме, а мянушку каманды — «Пумы» (ісп.: Los Pumas). Зборная праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Хасэ Амальфітані» ў Буэнас-Айрэсе, які змяшчае 49 540 чалавек.
Рэгбі быў завезены ў Аргенціну ў 1870-х гадах, як і ў большасць іншых краін брытанскімі імігрантамі. У 1910 годзе нацыянальная зборная правяла свой першы матч супраць зборнай Брытанскіх астравоў, якая прыехала ў Аргенціну на святкаванні стагоддзя Майскай рэвалюцыі. Аргентынцы прайгралі з лікам 3:28.
Згодна з рэйтынгам World Rugby і вынікамі на чэмпіянатах свету Аргенціна — наймацнейшая зборная Амерыканскага кантынента. Каманда практычна не пакідае топ-10 сусветнага рэйтынгу, а найлепшы вынік быў дасягнуты ў 2007 годзе, калі «Пумы» падняліся на трэці радок. Двое гульцоў, якія выступалі за аргентынскую зборную, уключаны ў Залу славы World Rugby — Уга Порта і Агусцін Пішот.
Зборная Аргенціны ўдзельнічала ва ўсіх кубках свету па рэгбі. Найвышэйшым дасягненнем лічыцца трэцяе месца на турніры 2007 года. Аргентынцы занялі першае месца ў сваёй групе, перамогшы ў тым ліку гаспадароў першынства зборную Францыі. У чвэрцьфінале «Пумы» абгулялі шатландцаў з лікам 19:13. Нягледзячы на цяжкую паразу ад зборнай ПАР (будучых чэмпіёнаў), у матчы за трэцяе месца зборная Аргенціны зноў упэўнена выйграла ў французаў (34:10). З 2012 года Аргенціна выступае ў Чэмпіянаце рэгбі (да іх далучэння называўся Кубкам трох нацый), дзе штогод спаборнічаюць з наймацнейшымі зборнымі Паўднёвага паўшар’я — ПАР, Новай Зеландыяй і Аўстраліяй.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |