Злучаныя Штаты Амерыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1896
Выгляд
Чатырнаццаць спартсменаў з ЗША прымалі ўдзел у спаборніцтвах па трох відах спорту на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года ў Афінах. Паводле колькасці залатых медалёў ЗША сталі лідарамі гульняў з 11 медалямі, апярэдзіўшы Грэцыю, спартсмены якой набралі 10 залатых медалёў, нягледзячы на ўдзел толькі 14 атлетаў у параўнанні з 169 грэчаскімі спартсменамі. Тым не менш, грэкі выйгралі 46 медалёў увогуле супраць 20 медалёў амерыканцаў.
Каманда ЗША прымала ўдзел у 27 спаборніцтвах у 16 відах спорту і 20 разоў былі на п'едэстале.
Большасць удзельнікаў з ЗША былі студэнтамі Гарвардскага і Прынстангскага ўніверсітэтаў, а таксама членамі Спартыўнай асацыяцыі Бостана.