Кабвэ
Кабвэ
| ||||||||||
Кабвэ (англ.: Kabwe) да 1965 Брокен-Хіл (Broken Hill) — горад у цэнтральнай Замбіі, адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнай правінцыі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны да прыкладна за 140 км на поўнач ад сталіцы краіны Лусака, на вышыні 1182 м над узроўнем мора.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адкрыцця ў 1902 годзе ў раёне Брокен-Хіл радовішчаў цынку пачалося будаўніцтва інфраструктуры для здабычы і перапрацоўкі каляровых металаў (свінцу, цынку і ванадыю). У 1903 годзе была створаная кампанія «Rhodesian Broken Hill Development Company», якая абслугоўвала інтарэсы галіны. Да 1906 года ў горадзе была пабудавана чыгунка «Rhodesian Railways», у Брокен-Хіл было створана яе паўночнае аддзяленне — буйнейшае па колькасці рабочых прадпрыемства горада пасля руднікоў. У 1909 году чыгунка была пракладзеная да горада Ндола, які стаў у канцы 1920-х гадоў цэнтрам меднаноснага пояса ў Паўночнай Радэзіі.
У 1921 годзе ў адным з руднікоў у раёне Брокен-Хіл былі знойдзеныя рэшткі выкапнёвага чалавека, названага «Брокен-хілскі чалавек», або «радэзійскі чалавек».
У 1924 годзе для абслугоўвання руднікоў была пабудавана адна з першых у Афрыцы гідраэлектрастанцый на рацэ Мулунгушы, у 51 км на паўднёвы ўсход ад Кабвэ.
Эканоміка і транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Кабвэ — буйны транспартны вузел (аўтамабільны і чыгуначны транспарт). Праз Кабвэ праходзіць галоўны транспартны шлях краіны — «Вялікая паўночная аўтадарога». У горадзе знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі «Zambia Railways». Пасля закрыцця ў 1990-х гадах рудніка па здабычы свінцу і цынку эканамічнае становішча ў горадзе пагоршылася. У 1980-х гадах была пабудавана тэкстыльная фабрыка з удзелам кітайскага капіталу, закрытая ў 2007 годзе. У бліжэйшых раёнах вырошчваюць кукурузу і тытунь.
Па дадзеных Інстытута Блэксміта Кабвэ ўваходзіць у дзясятку самых забруджаных месцаў на планеце (на 2007 год) з-за забруджвання цяжкімі металамі.
Горад злучаны чыгуначнай лініяй з гарадамі Ндола, Лусака, Лівінгстан, Капіры, Мпошы, Мпіка, Накодэ. Ёсць аэрапорт.