Канвергенцыя і Саюз
Канвергенцыя і Саюз (катал.: Convergència i Unió, CiU) — правацэнтрысцкі выбарчы альянс у Каталоніі. Тэхнічна CiU з'яўляецца аб'яднаннем дзвюх партый: большай Convergència Democràtica de Catalunya (CDC) і меншай Unió Democràtica de Catalunya (UDC). Партыю ў наш час узначальвае Артур Мас, які з'яўляецца таксама главой урада Каталоніі[1][2][3][4].
CIU з'яўляецца каталонскай нацыяналістычнай партыяй. Яна, як правіла, лічыцца нацыяналістычнай умеранага толку, як у Каталоніі, так і ў астатняй частцы Іспаніі.
На выбарах 28 лістапада 2010 года партыя атрымала 38,5% і заняла 14 з 62 месцаў у Каталонскім парламенце. Пасля шматлюдных дэманстрацый у Барселоне былі праведзены датэрміновыя выбары ў парламент, на якіх партыя атрымала большасць галасоў, але іх доля склала толькі 30,68%[5].
Зноскі
- ↑ Colomer, Josep Maria (2002). Political institutions in Europe. Routledge. p. 183. Праверана 24 November 2011.
- ↑ Znojek, Bartłomiej (18 November 2011). Parliamentary Elections in Spain. PISM Bulletin. Vol. 104. The Polish Institute of International Affairs. Праверана 24 November 2011.
- ↑ Spain: Political structure. The Economist. 17 July 2009. Праверана 24 November 2011.
- ↑ Connor, Richard (29 November 2011). Catalan election result deals blow to embattled Spanish government. DW World. Праверана 24 November 2011.
- ↑ Не резать по живому . Российская газета (26 лістапада 2012 года).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (катал.)