Карл Карлавіч Грыгаровіч
Карл Карлавіч Грыгаровіч | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | ням.: Charles Gregorowitsch |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1868 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1921 (52 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | выканаўца, педагог |
Інструменты | скрыпка |
Калектыў | Квартэт герцага Мекленбургскага |
Карл Карлавіч Грыгаровіч (ням.: Charles Gregorowitsch; 25 кастрычніка 1868, Пецярбург — 25 сакавіка 1921, Віцебск) — беларускі скрыпач і педагог. Інтэрпрэтатар скрыпічнай і квартэтнай класікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Беларусі. Ад 1883 штогод прыязджаў з канцэртамі ў Віцебск, куды ў 1918 пераехаў жыць.
Апошні вучань Генрыка Вяняўскага, займаўся таксама ў Маскве ў Васіля Безякірскага і ў Вене ў Якаба Донта затым ўдасканальваў сваё майстэрства ў Берліне ў Ёзэфа Іаахіма. Гастраляваў па свеце з 1883 года, у 1896-97 гг. здзейсніў канцэртнае турнэ па ЗША, атрымаўшы вельмі спачувальныя водгукі крытыкі, якая вітала яго «бліскучы запал і націск» у варыяцыях Иаахіма[1] і «цудоўную тэхніку і цеплыню спасціжэння» у Першым канцэрце Макса Бруха[2], у 1899—1901 гг. распачаў (разам з фінскім піяністам Эдвардам Фацарам) сусветнае турнэ па трох кантынентах (Амерыка, Азія, Афрыка). З 1903 — прафесар Маскоўскага філарманічнага вучылішча. З 1910 — першая скрыпка ў квартэце герцага Мекленбургскага. Па сведчанні Генры Лахі, «па шыраце і плыўнасці тону яго параўноўвалі з Сарэ і Сарасаце»[3].
Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 года жыў і працаваў у Віцебску. Працаваў прафесарам народнай кансерваторыі. Выступаў у суправаджэнні віцебскага сімфанічнага аркестра, удзельнічаў у штотыднёвых вечарынах камернай музыкі, знаёмячы віцебскую публіку з навінамі заходняй музычнай культуры.
У 1921 годзе арыштаваны за тое, што «па прыездзе польскай дэлегацыі ў Віцебск пазнаёміўся з польдэлегатамі… і зарэкамендаваў сябе ў вачах прадстаўнікоў дэлегацыі з самага лепшага боку, у выніку чаго дэлегацыя выдала Грыгаровічу дакумент аб яго поўнай лаяльнасці ў адносінах да Польшчы, на прадмет ўезду ў такую», і прысуджаны да трох гадоў прымусовых работ[4]. Да гэтага часу незразумела, памёр ён ад голаду ў заключэнні або быў расстраляны пры спробе бегчы з Расіі[5].
Вучнем Грыгаровіча быў Браніслаў Губерман, які гаварыў, што Грыгаровіч «навучыў яго ўсяму, чаму можа навучыць настаўнік»[6].
Зноскі
- ↑ Mr. Franko's Concert; Rafael Joseffy and Charles Gregorowitsch the Soloists // The New York Times, April 24, 1897.
- ↑ Concert at Carnegie Hall. Otto Lohse was Conductor and Gregorowitsch the Soloist // The New York Times, March 2, 1897.
- ↑ Henry C. Lahee. Famous Violinists of To-day and Yesterday. — BiblioBazaar, LLC, 2007. — P. 125.
- ↑ Кочетов С. Уникальный паспорт образца 1905 года передан в Государственный архив Витебской области(недаступная спасылка) // — БЕЛТА, 15 октября 2008 г.
- ↑ The Cambridge Companion to the String Quartet / Ed. by Robin Stowell. — Cambridge University Press, 2003. — P. 55.
- ↑ Biography. America 1896 Архівавана 20 жніўня 2008. // Huberman.Info
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1921 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Асобы
- Музычныя педагогі Расійскай імперыі
- Музычныя педагогі Расіі
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы Расійскай імперыі
- Ахвяры Чырвонага тэрору
- Музыканты Расійскай імперыі