Карэспандэнт
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Nicosia_3_April_2008_06.jpg/220px-Nicosia_3_April_2008_06.jpg)
Карэспандэнт ці Замежны карэспандэнт — журналіст, які асвятляе падзеі з-за мяжы для прэсы сваёй краіны. У ідэале ён валодае мовай краіны, з якой асвятляе падзеі і знаёмы з яе культурай і палітычнай сітуацыяй. Для хатняй аўдыторыі ён гуляе ролю інтэрпрэтатара.
У краінах з абмежаванай свабодай масавай інфармацыі ён сутыкаецца з праблемамі цэнзуры, ён часта не мае магчымасці бесперашкоднага перамяшчэння і вядзення інтэрв'ю.