Перайсці да зместу

Каса-Расада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Каса-Расада
ісп.: Casa Rosada
34°36′29″ пд. ш. 58°22′13″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм, італьянскі стыль[d], неараманскі стыль і неакласіцызм
Архітэктар Карл Аўгуст Кільберг[d], Хенрык Оберг[d] і Франчэска Тамбурыні[d]
Дата заснавання 1898
Сайт casarosada.gob.ar/… (ісп.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́са-Раса́да (ісп.: La Casa Rosada, Ружовы дом) — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Аргенціны, размешчаная ў цэнтры Буэнас-Айрэса на ўсходнім боку плошчы Пласа-дэ-Мая. Хоць Каса-Расада з’яўляецца месцам працы прэзідэнта, жыве ён у рэзідэнцыі Кінта-дэ-Алівас ў наваколлях горада.

Будаўніцтва прэзідэнцкага палаца Каса-Расада пачалося ў канцы XVI стагоддзя. Яшчэ ў 1594, неўзабаве пасля заснавання горада Хуанам дэ Гараем на гэтым месцы быў пабудаваны форт Хуана-Бальтазара Аўстрыйскага, у 1713 перабудаваны ва ўмацаваны замак Сан-Мігель, які стаў рэзідэнцыяй іспанскіх каланіяльных уладаў. У 1825 па распараджэнні прэзідэнта Бернардзіна Рывадавія замак быў аформлены ў неакласічным стылі, і заставаўся рэзідэнцыяй уладаў Буэнас-Айрэса да 1857, калі па загадзе прэзідэнта Хуста Хасэ дэ Уркісы быў разабраны для пабудовы будынка мытні, які быў збудаваны ў італьянскім стылі Эдвардам Тэйларам і стаў самым вялікім будынкам горада[1].

У 1862 з заснаваннем пасады прэзідэнта яго рэзідэнцыяй стаў адміністрацыйны флігель ацалелага замка, пры прэзідэнтах Барталомэ Мітрэ і Дамінга Сарм'ента рэканструяваны з даданнем унутраных двароў і паціа і выфарбаваны з цёмна-карычневага ў ружовы колер, што павінна было стаць сімвалам прымірэння дзвюх асноўных палітычных партый краіны — унітарыстаў і федэралістаў, чыімі колерамі былі адпаведна белы і чырвоны.

Палацавы балкон

У 1873 побач з рэзідэнцыяй прэзідэнта па праекце Карла Кільберга ў стылі Другой імперыі быў збудаваны Цэнтральны паштамт. У 1882 па распараджэнні Хуліа Рока прэзідэнцкая рэзідэнцыя была аформлена Энрыке Абергам у стылі паштамта, і ў 1884 Франчэска Тамбурыні злучыў іх у італьянскім стылі. Пасля зносу мытні ў 1898 на яго месцы было пабудавана ўсходняе крыло палаца[2].

У наш час славутасці палаца ўключаюць:

  • Кабінет Рывадавія — рабочую рэзідэнцыю прэзідэнта, названую так у гонар першага прэзідэнта;
  • Зала бюстаў, дзе выстаўлены бюсты легітымна абраных прэзідэнтаў Аргенціны (апошнім у 2003 быў адкрыты бюст Рауля Альфансіна)
  • Музей палаца, размешчаны ў захаваных памяшканнях форта Сан-Мігель.

Зноскі

  1. Historia de la Casa Rosada (ісп.). www.casarosada.gov.ar. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2013. Праверана 2 чэрвеня 2012.
  2. La Casa de Correos de Buenos Aires (ісп.). Daniel Schávelzon. Праверана 2 чэрвеня 2012.