КрАЗ-6446
КрАЗ-6446 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Крамянчугскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці | Крамянчуг | |||||
Гады выпуску | 1994–н.ч. | |||||
Колавая формула | 6х6 | |||||
Габарыты | ||||||
Даўжыня, мм | 8100 мм | |||||
Шырыня, мм | 2720/2500 мм | |||||
Вышыня, мм | 2985-3110 мм | |||||
Колавая база, мм | 4600+1400 мм | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
КрАЗ-6446 — паўнапрывадны седлавы цягач з колавай формулай 6х6, які вырабляецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]КрАЗ-6446 прызначаны для буксіравання спецыяльных прычэпаў па дарогах усіх катэгорый і бездаражу. Мае капотнае кампанаванне.
Рухавік — ЯМЗ-238Д / ЯМЗ-238ДЕ2 — дызельны, васьміцыліндравы, V-падобны, з турбанаддзіманнем. Таксама магчымая ўстаноўка рухавікоў Cummins або Deutz. Каробка перадач — ЯМЗ-2381 — механічная, васьміступеньчатая. Раздаткавая каробка — механічная двухступеньчатая з міжвосевым блакаваным дыферэнцыялам. Вядучыя масты — цэнтральныя, двухступеньчатыя, аднахуткасныя, з міжколавымі блакіруемымі дыференцыяламі. Сярэдні мост прахаднога тыпу.
Пярэдняя і задняя падвескі — залежныя, на дзвюх уздоўжных паўэліптычных рысорах, пярэдняя з двума гідраўлічнымі амартызатарамі, задняя — балансірнага тыпу. Тармазная сістэма — пнеўматычнага тыпу. Рабочыя тормазы — колавыя тармазныя механізмы барабаннага тыпу, з унутранымі калодкамі; стаянкавыя тормазы — трансмісійны тормаз барабаннага тыпу на выходным вале раздаткавай скрынкі; прывад механічны.
Гл. Таксама
[правіць | правіць зыходнік]КрАЗ-6446 на Вікісховішчы |
- КрАЗ-5233 — бартавы аўтамабіль / шасі з колавай формулай 4х4.
- КрАЗ-6322 — бартавы аўтамабіль / шасі з колавай формулай 6х6.
- КрАЗ-65034 — самазвал.
- КрАЗ-64372 — лесавоз.