Крубінс
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/Crubeens_2008.jpg/275px-Crubeens_2008.jpg)
Крубінс (ад ірл.: crúibíní — свіныя ножкі) — традыцыйная ірландская страва, папулярная закуска ў барах у XIX—XX стст. Да сярэдзіны XX стагоддзя простая, традыцыйная ежа пачала выцясняцца новымі і экзатычнымі стравамі, але ў пачатку XXI стагоддзя крубінс зноў сталі папулярнай стравай, асабліва на поўдні Ірландыі. Да свіных ног у Ірландыі звычайна падаюць содавы хлеб і моцнае піва Guinness або Біміш.