Кёнджон (ван Часона)
Кёнджон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 이윤 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Sukjong of Joseon[d] | ||||||
Пераемнік | Yeongjo of Joseon[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Sukjong of Joseon[d] | ||||||
Пераемнік | Yeongjo of Joseon[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 кастрычніка 1688 |
||||||
Смерць |
25 жніўня 1724 (35 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Yi[d] | ||||||
Бацька | Sukjong of Joseon[d] | ||||||
Маці | Royal Consort Huibin Jang[d] | ||||||
Жонка | Danui[d] і Seonui[d] |
Кёнджон (кар. 경종, 景宗, Gyeongjong) — 20-ы ван карэйскай дзяржавы Часон, які кіраваў з 17 ліпеня 1720 па 11 кастрычніка 1724 года[1]. Імя — Кюн[1]. Другое імя — Хвісо (кар. 휘서, 輝瑞, Hwiseo)[1].
Пасмяротны тытул — Сонхё-тэван[1].
Атрымаў у спадчыну трон пасля смерці бацькі. У 1690 Сукчон заявіў, што менавіта прынц Юн (Yi Yun, 이윤 왕세자) спадчыннік трона. У 1718 годзе Сукчон прызначыў будучага караля Кёнджона сваім рэгентам. Сукчон памёр у 1720 годзе, як мяркуецца, назваўшы спадчыннікам прынца Ёніна (Лі Гым, пазней кароль Ёнджо ), але ў адсутнасць чалавека, які робіць запісы. Пасля смерці караля Сукчона Кёнджон займае трон ва ўзросце 32 гадоў .
У Кёнджона было дрэннае здароўе і палітычная фракцыя Нарон казала Кёнджону адрачыся ад пасаду на карысць свайго зводнага брата. У 1720 годзе два месяцы пасля яго каранацыі яго адзінакроўны брат будучы кароль Ёнджо быў афіцыйна прызначаны пераемнікам (왕세제 ,王世弟) Кёнджона.
З-за дрэннага самаадчування Кёнджон не меў магчымасці зрабіць што-небудзь значнае для сваёй краіны на працягу чатырох гадоў свайго кіравання.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Пры яго кіраванні Часон меў дыпламатычныя сувязі з Цынскай імперыі. У 1721 годзе ён адпраўляе карэйскае пасольства на чале з Ю Чокам у Цын. У 1722,1724 гадах прыбыло цынскае пасольства на чале з Акдунем.
Зноскі
- ↑ а б в г Концевич 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Концевич Л. Р. Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — М.: Восточная литература РАН, 2010. — 806 с. — ISBN 978-5-02-036350-2.
- История Востока. — Т. 3. Восток на рубеже средневековья и Нового времени XVI—XVIII вв. / Под редакцией Р. Б. Рыбакова, Л. Б. Алаева. — М., 2000. — 696 с. — ISBN 5-02-018102-1
- Тихонов В. М., Кан Мангиль. История Кореи: В 2 т. — Т. 1: С древнейших времен до 1904 г. — (Orientalia et Classica: Труды Института восточных культур и античности: вып. 41.) — М.: Наталис, 2011. — 533 с. — ISBN 978-5-8062-0343-5