Перайсці да зместу

Лыжны спорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лыжны спорт уключае ў сябе лыжныя гонкі на розныя дыстанцыі, скачкі з трампліна, дваябор’і (скачкі з трампліна і лыжная гонка з гандыкапам), гарналыжны спорт, а таксама сноўборд. Ён зарадзіўся ў Нарвегіі ў XVIII стагоддзі. У Міжнароднай федэрацыі — ФІС (FIS; заснавана ў 1924) — каля 60 дзяржаў (1991). З 1924 лыжны спорт уваходзіць у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў, чэмпіянаты свету праводзяцца з 1925 г. (афіцыйна з 1937 г.).

  • Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Ю. Л. Сиваков (пред.) [и др.].- Мн. БелЭн, 2005. — 504 с.: ил. ISBN 985-11-0309-8