Ліепайская вобласць
Ліепайская вобласць | |
---|---|
Liepājas apgabals | |
Краіна | СССР |
Статус | вобласць |
Уваходзіць у | Латвійскую ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Ліепая |
Дата ўтварэння | 1952—1953 |
Дата скасавання | 25 красавіка 1953 |
Ліепайская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Латвійскай ССР, якая існавала ў 1952—1953 гадах.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Ліепая.
Ліепайская вобласць (нароўні з дзвюма іншымі абласцямі рэспублікі) была ўтворана 8 красавіка 1952 года падчас эксперыменту па ўвядзенні абласнога падзелу ўнутры саюзных рэспублік Прыбалтыкі. Ліепайская вобласць размяшчалася ў заходняй частцы Латвіі, прылягаючы да Балтыйскага мора. Год праз эксперымент быў прызнаны няўдалым і вобласць скасавалі (Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1953 года).
У склад вобласці ўваходзілі 2 гарады абласнога падпарадкавання (Ліепая і Вэнтспілс), а таксама 14 раёнаў: Айзпуцкі, Алсунгскі, Аўцкі, Вэнтспілскі, Дабэльскі, Дундажскі, Кандаўскі, Кулдыжскі, Ліепайскі, Прыекульскі, Салдускі, Скрундскі, Талсінскі і Тукумскі