МТЗ-50
МТЗ-50 / МТЗ-52 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МТЗ | |||||
Месца вытворчасці | МТЗ | |||||
Гады выпуску | 1962–1985 | |||||
Прызначэнне | Універсальны | |||||
Цягавы клас | 1,4 | |||||
Габарыты | ||||||
Даўжыня, мм | 3810 мм | |||||
Шырыня, мм | 1970 мм | |||||
Вышыня, мм | 2410 мм | |||||
Колавая база, мм | 1200 мм | |||||
Падвеска | ||||||
Тып хадавой часткі | Колавы | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МТЗ-50 «Беларусь» і МТЗ-52 «Беларусь» — марка колавых трактароў агульнага прызначэння, які выпускаўся Мінскім трактарным заводам з 1962 года па 1985 год. З 1985 года выпускаўся абмежавана толькі на экспарт. У 90-х гадах вытворчасць была адноўлена пад маркай Беларус-500.
Агульная колькасць выпушчаных трактароў — 1.256.800.
Трактары МТЗ-50 і МТЗ-52 з'яўляюцца глыбокай мадэрнізацыяй ранейшых трактароў МТЗ-5 і МТЗ-7 адпаведна. Трактар выкананы па традыцыйнай для свайго сямейства кампаноўцы: паўрамная канструкцыя з апорнымі картэрамі вузлоў трансмісіі, пярэдняе размяшчэнне рухавіка, заднія вядучыя колы павялічанага дыяметра, пярэднія накіравальныя колы паменшанага дыяметра.
Трактар МТЗ-50 мае прывад толькі на заднія колы, а трактар МТЗ-52 — поўны прывад.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]За гады выпуску трактары неаднаразова мадэрнізаваліся. Выпускаліся таксама спецыяльныя мадыфікацыі.
Таксама за гады выпуску істотна змяняўся знешні выгляд і канструкцыя кабіны, хоць індэксацыя заставалася без зменаў:
- У пачатку 60-х гадоў з паўкруглымі кратамі радыятара і бескаркаснай кабінай з брызентавым дахам.
- З канца 60-х гадоў з прастакутнымі кратамі радыятара.
- У 70-х гадах — са змененым знешнім выглядам капота.
- У канцы 70-х гадоў — з каркаснай кабінай павялічанага памеру і шклапластыкавым дахам.
МТЗ-50
[правіць | правіць зыходнік]Колавы трактар цягавага класа 1,4. Створаны ў выніку глыбокай мадэрнізацыі трактара МТЗ-5ЛС/МС.
МТЗ-52
[правіць | правіць зыходнік]На базе трактара МТЗ-50 была распрацавана мадыфікацыя трактара высокай праходнасці з чатырма вядучымі коламі — МТЗ-52. Серыйны выпуск пачаўся ў 1964 годзе.
МТЗ-60/62
[правіць | правіць зыходнік]МТЗ-60 і МТЗ-62 — мадыфікацыі з рухавіком СМД-12, магутнасцю 65 к.с. — выпускалася ў асноўным для экспарту.
МТЗ-50К
[правіць | правіць зыходнік]Крутасхільная мадыфікацыя трактара МТЗ-50.
МТЗ-50Н
[правіць | правіць зыходнік]Нізкаклірэнсная мадыфікацыя трактара МТЗ-50 — заднія колы паменшанага памеру, балачны пярэдні мост замест партальнага.
МТЗ-50Х
[правіць | правіць зыходнік]У 1963 годзе была завершана распрацоўка канструкцыі і выпушчаны доследныя ўзоры трактара МТЗ-50Х. Трактар прызначаны для вырошчвання і ўборкі бавоўніка ў чатырохраднай сістэме машын з міжраддзем 90 см.
Трактар МТЗ-50Х прынцыпова адрозніваўся ад трактара МТЗ-50 канструкцыяй пярэдняй восі — ён меў адно накіроўваючае кола. Быў таксама зменены вузел канчатковых перадач з дадатковымі рэдуктарамі. Усе неабходныя выпрабаванні трактара скончылі ў 1966 годзе, пасля чаго пачалася падрыхтоўка да яго серыйнай вытворчасці. Вытворчасць трактара МТЗ-50Х працягвалася восем гадоў: з 1969 года па 1977 год. Затым вытворчасць было перададзена Ташкенцкаму трактарнаму заводу.
Гусенічныя мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]На базе трактара МТЗ-50 былі створаны тры гусенічныя мадыфікацыі.
У 1967 годзе быў запушчаны ў вытворчасць варыянт гусенічнага трактара Т-54В у двух мадыфікацыях: Т-54В-С1 з шырынёй каляіны 950 мм для вырошчвання вінаграднікаў з міжраддзямі 1,8 м і больш і Т-54В-С2 — з шырынёй каляіны 85 мм для вырошчвання вінаграднікаў з міжраддзямі 1,5 м.
У 1968 годзе пачалося вытворчасць трактара Т-54Л.
Экспартныя мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Беларусь-500 — экспартная мадыфікацыя трактара МТЗ-50.
Беларусь-505 — экспартная мадыфікацыя трактара МТЗ-50, адрозная ад "Беларусь-500" больш камфортнай кабінай.
Беларусь-521 — экспартная мадыфікацыя трактара МТЗ-52.
Беларусь-512 - экспартнае выкананне нізкаклірэнснай мадыфікацыі трактара МТЗ-52 (МТЗ-52Н).