Перайсці да зместу

Маклер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ма́клер — гандлёвы пасярэднік. Як правіла, маклер прафесійна займаецца пасярэдніцтвам пры куплі і продажы тавараў, каштоўных папер, паслуг, страхаванні[1][2]. Біржавыя маклеры вядуць таргі і рэгіструюць вусную згоду брокераў прадаўца і пакупніка на заключэнне здзелкі.

Ліцэнзаванне біржавых маклераў

[правіць | правіць зыходнік]

У ЗША ліцэнзаваннем біржавых брокераў займаюцца U.S. Securities and Exchange Commission і Financial Industry Regulatory Authority. Брокерскія фірмы таксама падпарадкоўваюцца правілам мясцовай юрысдыкцыі, якія могуць мяняцца ад штата да штата. Агульным для ўсіх штатаў ЗША з’яўляецца адмова ў ліцэнзіі брокерскай фірме, якая прадстаўляе гандаль з крэдытным плячом CFD. Такое адзінства тлумачыцца тым, што 76 % рахункаў раздробных інвестараў губляюць грошы пры гандлі CFD[3].

Злучанае Каралеўства

[правіць | правіць зыходнік]

У Вялікабрытаніі біржавыя брокеры павінны прайсці навучанне, каб атрымаць статус, прызнаны Financial Conduct Authority. Ліцэнзію брокера можна праверыць у Financial Services Register[4][5].

Пасля прыняцця закона 1996 года аб мадэрнізацыі фінансавай дзейнасці на змену біржавым брокерам прыйшлі інвестыцыйныя кампаніі[6].

Зноскі

  1. Top 15 Broker-Dealer Firms for 2021. investopedia.com. Праверана 14 снежня 2021.
  2. broker (n.). etymonline.com. Праверана 14 снежня 2021.
  3. Is Trading 212 a Scam?. comparebrokers.co. Праверана 14 снежня 2021.
  4. Regulated Broker. fca.org.uk. Праверана 14 снежня 2021.
  5. Welcome to the Financial Services Register. register.fca.org.uk. Праверана 14 снежня 2021.
  6. Loi n° 96-597 du 2 juillet 1996 de modernisation des activités financières. legifrance.gouv.fr. Праверана 14 снежня 2021.