Мары Ліндгрэн
Мары Ліндгрэн | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | фрыстайл[1] |
Нарадзілася |
26 сакавіка 1970 (54 гады) |
Грамадзянства |
Інгрыд Мары Ліндгрэн (швед. Ingrid Marie Lindgren; нар. 26 сакавіка 1970, Вестэрботэн, Швецыя) — шведская фрыстайлістка (лыжная акрабатыка), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1994 года, двухразовая сярэбраная прызёрка чэмпіянату свету па фрыстайле.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мары Ліндгрэн нарадзілася ў 1970 годзе ў Вестэрботэне, Швецыя. На зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 яна ўдзельнічала ў дэманстрацыйных выступах па лыжнай акрабатыцы і заняла 2 месца. На Алімпійскіх гульнях 1994 года лыжную акрабатыку ўвялі як самастойны від спорту. Ліндгрэн заваявала сярэбраны медаль, саступіўшы прадстаўніцы Узбекістана Ліне Чэразавай. Гэта быў першы алімпійскі медаль па фрыстайле для Швецыі. Алімпійскі камітэт Швецыі адзначыў важную ролю Ліндгрэн ў развіцці фрыстайлу ў краіне.
На чэмпіянатах свету 1993 года і 1995 года Ліндгрэн таксама атрымала сярэбраныя медалі. У першы раз яна саступіла Чэразавай, у другі — амерыканцы Нікі Стоўн. Ліндгрэн была шэсць разоў чэмпіёнкай Швецыі. У 1992 і 1994 гадах перамагала на Кубку свету ў Аўстрыі.
На спаборніцтвах у ЗША ў 1997 годзе Ліндгрэн атрымала траўмы, у выніку чаго вымушана была сысці з спаборніцкага спорту. У 2000 годзе яна скончыла фізкультурную адукацыю ў Стакгольме. Таксама працавала каментатарам на тэлебачанні.
У 1995 годзе Ліндгрэн атрымала званне ганаровага грамадзяніна горада Шэлефтэа.
Зноскі
- ↑ FIS database Праверана 26 красавіка 2022.