Махіта
Выгляд
Махіта (ісп.. Mojito) — кактэйль на аснове светлага рому і лісця мяты. Існуе 2 віды махіта: слабаалкагольны і безалкагольны. Паходзіць з вострава Куба, стаў папулярны ў ЗША ў 1980-х.
Алкагольны махіта традыцыйна складаецца з шасці інгрэдыентаў: ром, газаваная вада, цукар, лайм, мята і лёд. У апошні час для паскарэння падрыхтоўкі кактэйлю замест газіроўкі і цукру выкарыстоўваюць розныя салодкія напоі тыпу «Спрайт». У махіта камбінацыя салодкага і асвяжальнага зрабіла гэты кактэйль адным з самых папулярных летніх напояў. У некаторых гатэлях Гаваны ў махіта дадаюць таксама ангастуру.
У безалкагольным махіта адсутнічае ром.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Махіта