Метраном у Празе
Выгляд
Метраном у Празе — славутасць у Празе.[1]
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе ў Празе на час правядзення Усеагульнай Чэхаславацкай выставы на месцы помніка Сталіну[2] на стары п’едэстал было вырашана паставіць вялізны метраном. Па задумцы аўтара, архітэктара Враціслава Карэла Новака, рух метранома вышынёй у 24 метра над Прагай павінны быў падкрэсліць няўмольнасць бегу часу. Даўжыня штангі — 20 метраў. Паводле першапачатковага плану па заканчэнні выставы метраном павінен быў быць дэмантаваны, але затым гарадскія ўлады вырашылі пакінуць славутасць.
Месца з’яўляецца ўлюбёным месцам адпачынку пражскіх скейтбардыстаў.
Зноскі
- ↑ Метраном. Архівавана 5 студзеня 2010.
- ↑ Узарваны ў 1962 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Метраном у Празе