Мікалай Антонавіч Ждановіч
Мікалай Антонавіч Ждановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1927 |
Месца нараджэння | |
Член у |
Мікалай Ждановіч (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1927 г. у в. Вольна Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (пазней Гарадзішчанскі раён Баранавіцкай вобласці).
У 1946—1947 г. далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая ставіла за мэту змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду беларусаў і незалежнасць Беларусі. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая савецкімі спецслужбамі ў сувязі з арыштамі сябраў Саюза вызвалення Беларусі (СВБ выдаў уладам савецкі агент Алесь Бажко). Пачаліся таксама арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі.
Мікалай Ждановіч быў арыштаваны 10 кастрычніка 1947 г. Паводле матэрыялаў справы ў гэты момант не працаваў. Асуджаны 18 кастрычніка 1947 г. судовым ворганам як член антысавецкай арганізацыі паводле артыкулу 63-1 і 76 КК БССР на 8 гадоў савецкіх канцлагераў у Комі АССР.
Рэабілітаваны 3 кастрычніка 1956 г. Вярхоўным Судом БССР. Справа нумар 6816-С захоўваецца ў УКГБ Брэсцкай вобласці.
Далейшы лёс не вядомы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.