Мірыям Браянт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірыям Браянт
Род дзейнасці спявачка, аўтарка-кампазітар
Дата нараджэння 8 сакавіка 1991(1991-03-08) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Q118965440? (2023)

Сайт miriambryantmusic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мірыям Мэлані Браянт (нар.8 сакавіка 1991 г., Гётэбарг) — шведская спявачка і аўтар песень.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пад уплывам музычнага выхавання свайго брытанскага бацькі і фінскай маці пачала сачыняць песні. У лістападзе 2011 года разам са сваім сябрам дзяцінства, прадзюсарам і кампазітарам Віктарам Радстрэмам яна запісала тры песні, якія склалі дэбютны альбом «Finders, Keepers» («Што знайшоў, то маё»). Альбом выйшаў у свет у сакавіку 2012 года пры садзейнічанні студыі «100Songs». Музыка Мірыям зрабілася папулярнай сярод блогераў і на музычных сайтах.

Мірыям супрацоўнічала з вядомым музычным прадзюсарам і дыджэем Зедам — ён зрабіў рэмікс яе песні «Push Play» на яго паўторна выпушчаным альбоме.

Рэліз міні-альбома «Push Play» ў ЗША адбыўся 8 кастрычніка 2013 пры падтрымцы лэйбла «Interscope Records». У 2015 годзе Браянт была адной з васьмі музыкантаў, запрошаных у праграму тэлевізійнага шоў «Sa mycket bättre» на шведскім камерцыйным канале TV4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]