Перайсці да зместу

Міхаіл Сцяпанавіч Бастынец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Сцяпанавіч Бастынец
Дата нараджэння 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 1954
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Бітвы/войны Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна

Міхаіл Сцяпанавіч Бастынец (1896, г. Пінск — 27 кастрычніка 1954) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны[1].

Па заданні Палескага камітэта РСДРП(б) арганізоўваў бальшавіцкія вочкі ў частках Гомельскага гарнізона і ў мінскіх аўтамайстэрні (1917). У 1918 годзе член Палескага падпольнага камітэта РКП(б), Гомельскага падпольнага ВРК і начальнік штаба партызанскіх атрадаў[1].

Удзельнічаў у распрацоўцы плана вызвалення Гомеля, кіраваў забастоўкай і паўстаннем рабочых горада (28.12.1918 — 5.1.1919) супраць нямецкіх акупантаў. З 1919 года на Заходнім фронце ў Гомельскім пралетарскім батальёне. З 1921 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Зноскі

  1. а б в Бастынец Михаил Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 44. — 737 с.