Нуэва-Лоха
Appearance
Горад
Нуэва-Лоха
Nueva Loja
| ||||||||||||||||||||||||
Нуэ́ва-Ло́ха (ісп.: Nueva Loja) (таксама вядомы як Ла́га-А́грыа) — горад у Эквадоры, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сукумбіяс. Знаходзіцца ў лясах над прытокамі Амазонкі, цэнтр нафтаздабываючай прамысловасці. Узнік у 1960-х гадах пасля адкрыцця нафтавых радовішчаў з пачаткам іх эксплуатацыі амерыканскімі кампаніямі, у першую чаргу TEXACO. Насельніцтва — 34,505 (2001).
Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]
- Нуэ́ва-Ло́ха: з іпанскай «Новая Лоха», у гонар горада Лоха, адміністрацыйнага цэнтра аднайменнай правінцыі на поўдні Эквадора, адкуль паходзіла большасць першапасяленцаў гэтага горада.
- Ла́га-А́грыа: з іспанскай «Кіслае возера», калька з англійскай Sour Lake, мястэчка ў амерыканскім штаце Тэхас, дзе знаходзіцца цэнтральная сядзіба нафтавай кампаніі TEXACO.