Омі (тытул)
Выгляд
Омі (яп.: 臣, おみ, омі, «хатні слуга» — спадчынны тытул старшыняў магутных арыстакратычных родаў японскай дзяржавы Ямата . Па сваёй ступені быў роўны тытулу мурадзі .
Арыстакраты з тытулам омі мелі права быць пры двары (доме) яматаскага манарха акімі . Апошні надаваў самаму ўплывоваму омі тытул «вялікага омі» — о-омі , які станавіўся галоўным саветнікам суверэна і прымаў непасрэдны ўдзел у кіраванні дзяржавай.