Паветы Рэспублікі Малдова
Выгляд
Паветы Рэспублікі Малдова — адміністрацыйны падзел Рэспублікі Малдова, які існаваў у 1999-2002 гадах.
Гісторыя ўзнікнення
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 годзе дэпутаты Парламента Рэспублікі Малдова прынялі ў першым чытанні законапраект пра ўнясенне змен і дадаткаў у закон «Пра мясцовае публічнае кіраванне» ад 6 лістапада 1998 года. Дакумент вызначаў размежаванне кампетэнцый сёл (камун), гарадоў (муніцыпіяў) і раёнаў.
З 1 студзеня 1999 года і да 29 студзеня 2002 года Рэспубліка Малдова была падзелена на 9 (з 22 кастрычніка 1999 года — 10) паветаў, 1 муніцыпальнае і 2 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні.
- Бельцкі павет (Judeţul Bălţi)
- Кагульскі павет (Judeţul Cahul)
- Кішынёў (муніцыпальнае ўтварэнне)
- Кішынёўскі павет (Judeţul Chişinău)
- Едзінецкі павет (Judeţul Edineţ)
- Гагаузія (адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне)
- Лапушнянскі павет (Judeţul Lăpuşna)
- Аргееўскі павет (Judeţul Orhei)
- Сарокскі павет (Judeţul Soroca)
- Дубасарскі павет (адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне на левым беразе Днястра)
- Тараклійскі павет (Judeţul Taraclia), вылучаны з Кагульскага павета 22 кастрычніка 1999 года
- Бендэрскі павет (Judeţul Tighina)
- Унгенскі павет (Judeţul Ungheni)
29 студзеня 2002 года тагачаснай парламенцкай большасцю быў прыняты новы закон пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад.