Перайсці да зместу

Пакуты маладога Вертэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пакуты маладога Вертера
Die Leiden des jungen Werthers
Выданне
Тытульны ліст першага выдання «Пакут юнага Вертера»
Жанр раман
Аўтар Іаган Вольфганг Гётэ
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1774
Дата першай публікацыі 1774
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пакуты маладога Вертэра» (ням.: Die Leiden des jungen Werthers — у першых выданнях, і ням.: Die Leiden des jungen Werther — у сучасных) — сентыментальны раман у лістах Іагана Вольфганга Гётэ, апублікаваны 1774 года. У рамане на фоне карціны нямецкай рэчаіснасці адлюстраваны драматычныя асабістыя перажыванні героя, якія скончыліся яго самагубствам.

Раман «Пакуты маладога Вертэра» стаў другім літаратурным поспехам Гётэ пасля драмы «Гёц фон Берліхінген». Як драму, так і раман у лістах адносяць да кірунку «Бура і націск». «Пакуты маладога Вертэра» маюць у некаторай ступені аўтабіяграфічны характар, у ім у вольнай інтэрпрэтацыі Гётэ распавёў пра сваю любоў да Шарлоты Буф. Гётэ пазнаёміўся з ёй падчас практыкі ў імперскім камеральным судзе Вецлара летам 1772 года. Матыў трагічнай развязкі любоўнай гісторыі, суіцыду Вертэра Гётэ навеяла смерць яго сябра Карла Вільгельма Іерузалема, які цярпеў ад любові да замужняй жанчыны. Літаратурны вобраз Лоты абавязаны сваім з’яўленнем іншай знаёмай Гётэ таго часу — Максіміліяне фон Ларош.

Першае выданне рамана выйшла восенню 1774 года да Лейпцыгскага кніжнага кірмашу і адразу стала бестселерам. Перапрацаванае выданне выйшла ў 1787 годзе. Раман стварыў Гётэ славу ва ўсёй Германіі.

Беларускі пераклад

[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе апублікаваны беларускі пераклад рамана зроблены Лявонам Баршчэўскім.