Палац Манклоа
Выгляд
Славутасць | |
Палац Манклоа | |
---|---|
40°26′37″ пн. ш. 3°44′13″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Diego Méndez[d] |
Дата заснавання | 1955 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[1] |
Палац Манклоа (ісп.: Palacio de la Moncloa) у Мадрыдзе — з 1977 года афіцыйная рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Іспаніі. Разам з прылеглымі прэс-офісамі і офісам намесніка прэм'ер-міністра ён утварае так званы комплекс Манклоа. У гэтым будынку кожную пятніцу праходзяць паседжанні савета міністраў Іспаніі. Сваёй назвай палац абавязаны герцагам Манклоа. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі палац быў цалкам разбураны і пасля адноўлены з нуля.
Першым у палацы Манклоа асталяваўся першы дэмакратычна абраны прэм'ер-міністр Іспаніі Адольфа Суарэс. Да гэтага офіс прэм'ер-міністра Іспаніі знаходзіўся на мадрыдскім праспекце Пасеа-дэ-ла-Кастэльяна. Манклоа ўжо зацвердзіўся ў іспанскіх СМІ як сінонім апарата прэм'ер-міністра Іспаніі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Манклоа
- Афіцыйны сайт урада Іспаніі (ісп.)