Палярная зорка
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Polaris_alpha_ursae_minoris.jpg/250px-Polaris_alpha_ursae_minoris.jpg)
Палярная зорка (Паўночная зорка), α Малой Мядзведзіцы — зорка ў сузор'і Малой Мядзведзіцы.
Бачная зорная велічыня 2. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 2 гадз.31 хвіл.50 сек.; схіленне 89°15´51´´. Спектральны клас F8 I. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 150 светлавых гадоў.
Паблізу зоркі знаходзіцца Паўночны полюс свету, вакол якой абарачаецца нябесная сфера. У арыйцаў Палярная зорка была цэнтралнай воссю неба, «цвіком», на якім трымаецца Сусвет. У беларускай міфалогіі зорку называюць Нябесны Кол[1].
Зноскі
- ↑ Шамякіна (2008)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шамякіна Т. Астральныя міфы // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 208—213. ISBN 978-985-02-0925-2.