Парк штата
Выгляд
Парк штата (англ.: State park) — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў ЗША і Мексіцы для абазначэння прыродаахоўных тэрыторый, якія знаходзяцца пад кіраваннем ўрада аднаго з амерыканскіх або мексіканскіх штатаў. Паркі штатаў з'яўляюцца прыродаахоўнымі тэрыторыямі катэгорыі II згодна класіфікацыі МСАП. Паркі штатаў падобныя па сваёй будове на паркі нацыянальныя, адрозненне толькі ў тым, што імі кіруе не федэральны ўрад, а ўрад штата.