Патрыярх града Іерусаліма і ўсяе Палесціны
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Patriarch_Theophilos_III_of_Jerusalem_and_President_Bush.jpg/220px-Patriarch_Theophilos_III_of_Jerusalem_and_President_Bush.jpg)
Яго Боскае Блажэнства Патрыярх Святога Града Іерусаліма і ўсяе Палесціны, Сірыі, Аравіі, усяго Заіардання, Каны Галілейскай і святога Сіёна[1] (грэч. Ή Αυτού Θειοτάτη Μακαριότης ὁ Πατριάρχης τῆς Ἁγίας Πόλεως Ἱερουσαλήμ καί πάσης Παλαιστίνης, Συρίας, Ἀραβίας, Πέραν τοῦ Ἰορδάνου, Κανᾶ τῆς Γαλιλαίας καί Ἁγίας Σιών) — афіцыйны тытул прадстаяцеля (Патрыярха) Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы.
Іерусалімская Праваслаўная Царква — адна з найстаражытнейшых, і ў дыпціху Цэркваў стаіць чацвёртай пасля Канстанцінопальскай, Александрыйскай і Антыяхійскай.
Абранага Саборам і Сінодам кандыдата на Патрыяршым прастоле зацвярджаюць тры бакі: улады Іарданіі, Ізраіля і Палесціны[2].
З 22 жніўня 2005 года носьбіт тытула — Феафіл III.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Поўная рэдакцыя тытула прыведзена паводле: Епископ Егорьевский Марк. Церковный протокол. М., 2007, стр. 86.
- ↑ Патриарх Ириней покинул резиденцию / Новости / Патриархия.ru