Перайсці да зместу

Паўночна-Фларыдскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-Фларыдскі ўніверсітэт
англ.: University of North Florida
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of North Florida
Заснаваны 1965
Студэнты 16 926[1] і 13 153[2]
Краіна
Размяшчэнне Джэксанвіл, Фларыда, ЗША
Сайт unf.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночна-Фларыдскі ўніверсітэт (англ.: University of North Florida) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Джэксанвіл, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1965 годзе і пачаў заняткі ў 1972 годзе. Яго кампус займае 1300 акраў прыроднага запаведніка ў паўднёвай частцы Джэксанвіля. Большасць студэнтаў пражывае за межамі кампуса. Ва ўніверсітэце больш за 200 клубаў і арганізацый для студэнтаў, а таксама актыўнае студэнцкае самакіраванне. Па стане на восень 2020 года ўніверсітэт налічвае 679 выкладчыкаў, 604 з якіх працуюць ва ўніверсітэце па асноўным месцы працы. Суадносіны выкладчыкаў і студэнтаў складаюць 1:19.

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж вылічальнай тэхнікі, інжынерыі і будаўніцтва
  • Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг
  • Каледж здароўя
  • Ганаровы каледж